Итоги олимпиад по учебным предметам на Кобринщине


У мінулым нумары “раёнкі” мы расказалі аб тым, як у Кобрыне праходзіў трэці этап рэспубліканскай алімпіяды па прадмеце “Працоўнае навучанне”, а таксама абяцалі паведаміць, хто ж стане пераможцам.
Дыплом трэцяй ступені сярод дзяўчат атрымала навучэнка СШ № 7 Сафія Якусь.
Але гэта не ўсе дыпломы, якія дасталіся кабрынчанам. 23 прадстаўнікі Кобрыншчыны ўнесены ў спіс дыпламантаў трэцяга этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Хто яны?
Дыплом першай ступені па хіміі атрымала адзінаццацікласніца ДУА “СШ № 7 г. Кобрына” Надзея Вашчонак (настаўнік Наталля Усатава), першым у алімпіядзе па гісторыі стаў вучань гімназіі г. Кобрына Дзмітрый Грыкень (настаўнік Святлана Васілюк).
Дыпломы другой ступені атрымалі: Ганна Блядай з Дзівінскай сярэдняй школы ў алімпіядзе па матэматыцы, Таццяна Новік з СШ № 3 — па гісторыі, Раман Ляўчук з СШ № 8 — па грамадазнаўстве.
18 навучэнцаў сталі прызёрамі трэцяй ступені.
Найбольшая колькасць дыпломаў (6) дасталася навучэнцам ДУА “СШ № 8”.
Сярод дыпламантаў з сельскіх школ — прадстаўнікі Дзівінскай і Астроміцкай устаноў адукацыі. Трое навучэнцаў адзначаны пахвальнымі водгукамі па інфарматыцы, матэматыцы і хіміі.
Віншуем пераможцаў і жадаем новых дасягненняў!
Ірына ЛЕСІК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *