Календарь дат и событий Кобринщины


У карыстальнікаў, краязнаўцаў атрымаў прызнанне «Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны», які выпускаецца бібліёграфамі цэнтральнай раённай бібліятэкі ўжо некалькі гадоў запар.
Пачынаецца год з вялікай даты – 15 студзеня спаўняецца 75 гадоў з часу ўтварэння Кобрынскага раёна. У Календары даюцца паўнатэкставыя звесткі аб знамянальнай падзеі і падрабязны спіс крыніц да яе.
475 гадоў з пачатку будаўніцтва канала Бона, 240 гадоў з пачатку будаўніцтва Дняпроўска-Бугскага канала, шэраг юбілейных дат весак Кобрынскага раёна, юбілеяў вядомых людзей Кобрыншчыны – гэта далёка не поўны пералік юбілеяў 2015 года.
Год багаты таксама на юбілейныя даты праваслаўных храмаў горада і раёна: 550 гадоў з часу першага ўпамінання Свята-Спаскага манастыра і Свята-Петра-Паўлаўскай царквы, 280 гадоў Свята-Вазнясенскай царквы ў в. Гарадзец, 275 гадоў Свята-Параскева-Пятніцкай царквы ў в. Дзівін, 150 гадоў Свята-Крыжаўзвіжанскай царквы ў в. Бяроза.
Юбілейныя даты ў бягучым годзе адзначаць прадпрыемствы і ўстановы горада і раёна: ААТ “Кобрынскі інструментальны завод “СІТОМА” (55 гадоў), Кобрынскае ўпраўленне магістральных газаправодаў “ААТ Газпрам трансгаз Беларусь” (55 гадоў), ААТ «Кобрынскі СБК» (50 гадоў), дзяржаўная натарыяльная кантора Кобрынскага раёна (75 гадоў), ДУА “Сярэдняя школа № 1” (105 гадоў), ДУА “Дзівінскі дзіцячы дом” (55 гадоў), народнае аматарскае літаратурнае аб’яднанне “Белы бусел” (10 гадоў).
Гэта далёка не поўны пералік знамянальных дат і падзей Кобрыншчыны на 2015 год. Падрабязна пазнаёміцца з выданнем можна ў цэнтральнай бібліятэцы, а таксама на сайце www.krcls.bу
Краязнаўчы каляндар адрасуецца ўсім, хто займаецца вывучэннем роднага краю ці выкарыстоўвае краязнаўчыя звесткі ў прафесійнай дзейнасці. Выданне знаходзіць шырокае выкарыстанне пры планаванні работы, правядзенні масавых свят і юбілейных мерапрыемстваў, пры складанні паўнатэкставых краязнаўчых баз даных.
“Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны” ілюстраваны.
Святлана КУРАЧУК,
галоўны бібліёграф Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *