Новогоднее представление в Кобринской детско-юношеской спортивной школе по зимних видах спорта


Чароўныя гукі музыкі, павольныя і хуткія рухі юных фігурыстаў, гарманічнае яднанне халоднага лёду і гарачых сэрцаў…
Нядаўна ў Кобрынскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе па зімовых відах спорту поўную залу гледачоў сабрала навагодняе прадстаўленне на лёдзе навучэнцаў аддзялення фігурнага катання.


Як нам паведаміў дырэктар Кобрынскай ДЮСШ Анатоль Трубчык усяго на аддзяленні фігурнага катання займаецца 96 чалавек, больш за палову, а менавіта каля 70 з іх сталі непасрэднымі ўдзельнікамі навагодняга прадстаўлення. Гэта хлопчыкі і дзяўчынкі ўзростам ад 5 да 12, якія трэніруюцца ў спартыўнай школе ад паўгода да пяці гадоў. Сярод іх — Уладзіслаў Зелянуха, Эльвіна Джафарава, Вераніка Кірысюк, Анастасія Прашчуровіч, Іван Кавалёў, Яна Лоўда, Максім Козіч і многія іншыя.

З юнымі спартсменамі працуюць трэнеры па фігурным катанні Іна Кузьміна, Ірына Косінцава, Вольга Масяйчук. Для таго, каб навагодняе лядовае дзеянне сапраўды падарыла цудоўны настрой і асалоду шмат намаганняў прыйшлося прыкласці не толькі юным спартсменам і іх выхавальнікам, але і бацькам. Неабыякавы бацькоўскі камітэт юных фігурыстаў актыўна дапамагаў у арганізацыйнай падрыхтоўцы.
І вось зімовым вечарам лядовая арэна ператварылася ў казачную краіну. Станоўчыя і адмоўныя героі змянялі адзін аднаго ў танцы на лёдзе, але, як гэта і бывае — дабрыня пераадолела цемру і казачны лес сустрэў чаканы світанак. З хваляваннем і захапленнем гледачы сачылі за кожным рухам казачных персанажаў. А тыя, пад музычнае суправаджэнне чаравалі прысутных сваёй лёгкасцю і смеласцю.
Ірына ЛЕСІК
Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *