Благотворительная новогодняя акция «Наши дети» продолжается


Дабрачынная навагодняя акцыя “Нашы дзеці” працягваецца. Са святочным настроем і тартамі, каб павіншаваць удзельнікаў узорнага ансамбля народнай песні і музыкі “Таўкачыкі”, у Кобрынскую дзіцячую школу мастацтваў завіталі старшыня Кобрынскага райвыканкама Аляксандр Зазуля і старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Даўжук.
Шчадроўкамі і музычнымі віншаваннямі сустрэлі паважаных гасцей юныя выхаванцы.
— Дзякуй вам за тое, што вы сваёй любоўю да творчасці робіце шчаслівымі нас, — звярнуўся да юных талентаў Аляксандр Іванавіч.
Старшыня райвыканкама падзякаваў і педагогам дзіцячай школы мастацтваў, і бацькам за іх плённыя намаганні ў справе выхавання такіх “зорачак”.
Пад шчырыя апладысменты прадстаўнікі органаў улады станцавалі польку і падзяліліся добрым перадсвяточным настроем.
— Вельмі прыемна, што кіраўніцтва ўдзяліла нам увагу, — гаворыць кіраўнік узорнага ансамбля Наталля Буневіч. — Хочацца павіншаваць усіх удзельнікаў калектыву, іх бацькоў са святамі, пажадаць моцнага здароўя, жадання вучыцца, выхоўваць дзяцей, несці ў сваім сэрцы толькі дабрыню.
Ірына ЛЕСІК.
НА ЗДЫМКУ: з падарункамі і святочным настроем.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *