«Кобрынскі веснік» поздравляет всех с Новым годом и Рождеством!


Паважаныя чытачы! Ад усёй душы хочацца павіншаваць вас з надыходзячымі святамі — Новым годам і Калядамі. Няхай у наступным годзе ў нашым жыцці будуць толькі пазітыўныя эмоцыі. Моцнага здароўя, дабрабыту, добрага настрою і ўсяго самага найлепшага.
З Новым годам!
Стары год, як бач, ужо прайшоў.
І год Новы стукаецца ў хаты.
Дзед Мароз з паўнюсенькім мяшком
Усіх людзей віншуе з гэткім святам.
З Новым годам кожную сям’ю,
Усім здароўя, шчасця ён жадае.
І спявае песеньку сваю,
У карагод Снягурка запрашае.
З Новым годам, родная зямля!
З Новым шчасцем, дарагія людзі!
Хай святло Каляднае ўсім вам
Спадарожнікам навечна будзе.

Леанід Глушко


Калектыў рэдакцыі газеты “Кобрынскі веснік”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *