У «Кобрынскага весніка» много друзей

Падпісная кампанія на перыядычныя выданні, у тым ліку і на “Кобрынскі веснік”, на першае паўгоддзе 2015 года ідзе поўным ходам. Дні падпісчыка напярэдадні навагодніх свят, якія ладзіліся 10 і 11 снежня 2014 года ў будынку райвыканкама і ў 6 аддзяленні паштовай сувязі адпаведна, засведчылі наша сяброўства з вамі і ў наступным годзе.

За два дні на “Кобрынскі веснік” падпісалася 111 чалавек, у тым ліку і раённае кіраўніцтва – старшыня Кобрынскага райвыканкама Аляксандр Зазуля, старшыня раённага савета дэпутатаў Іван Даўжук і многія іншыя. Дзякуй нашым падпічыкам за добрыя словы ў адрас газеты, за прапановы і канструктыўныя заўвагі. Заставайцеся з намі. Разам мы здолеем многае.
Людміла Дубіна
Фота Рамана Мельніка
На здымку: Ала Карзюк :“У Новы год з любімай “раёнкай”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *